Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЗАБЕЛІН (ЗАБЕЛИН) Андрэй Васілевіч 

ЗАБЕЛІН (ЗАБЕЛИН) Андрэй Васілевіч

[1887, в. Халамера Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 3.12.1937, Ленінград, НКВД]. Скончыў духоўную семінарыю. З 1911—12 другі святар Пакроўскай царквы в. Мехавое Гарадоцкага пав. З 1914 служыў у Пакроўскай (?) царкве в. Томсіна Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Арыштаваны 29.9.1937 у в. Паліцы тагачаснага Навасельскага р-на Ленінградскай вобл. Асуджаны 25.11.1937 са святаром бел. паходжання Іаанам Азевічам і  23  інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі тройкай НКВД Ленінградскай вобл. за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.1.1961.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Ленинградский мартиролог.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"