Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЗАБЕЛІН (ЗАБЕЛИН) Андрэй Васілевіч 

ЗАБЕЛІН (ЗАБЕЛИН) Андрэй Васілевіч

[1887, в. Халамера Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 3.12.1937, Ленінград, НКВД]. Скончыў духоўную семінарыю. З 1911—12 другі святар Пакроўскай царквы в. Мехавое Гарадоцкага пав. З 1914 служыў у Пакроўскай (?) царкве в. Томсіна Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія. Арыштаваны 29.9.1937 у в. Паліцы тагачаснага Навасельскага р-на Ленінградскай вобл. Асуджаны 25.11.1937 са святаром бел. паходжання Іаанам Азевічам і  23  інш. свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі тройкай НКВД Ленінградскай вобл. за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.1.1961.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Ленинградский мартиролог.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".