Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ЖДАНОВІЧ (ЖДАНОВИЧ) Аляксандр 

ЖДАНОВІЧ (ЖДАНОВИЧ) Аляксандр

Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1881) і Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя (1887). З 1900 і не менш чым да другой паловы 1920-х г. настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Вялікія Аўцюкі (Аўцюцэвічы) (тагачасны паштовы адрас: ст. Калінкавічы) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (да 1903), нагрудным крыжам (1917). Паводле некаторых звестак рэпрэсаваны ў 1930-я г. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Минской епархіи; Памятная книжка Минской губерніи; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"