Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЖДАНОВІЧ (ЖДАНОВИЧ) Аляксандр
Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1881) і Мінскую духоўную семінарыю. Рукапаложаны ў іерэя (1887). З 1900 і не менш чым да другой паловы 1920-х г. настаяцель Параскева-Пятніцкай царквы в. Вялікія Аўцюкі (Аўцюцэвічы) (тагачасны паштовы адрас: ст. Калінкавічы) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (да 1903), нагрудным крыжам (1917). Паводле некаторых звестак рэпрэсаваны ў 1930-я г. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Минской епархіи; Памятная книжка Минской губерніи; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.