Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДУНАЕЎ (ДУНАЕВ) Аляксій Віктаравіч 

ДУНАЕЎ (ДУНАЕВ) Аляксій Віктаравіч

[1879, в.  Зіменка Каўроўскага пав. Уладзімірскай губ., цяпер Каўроўскі р-н Уладзімірскай вобл. — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1909 настаяцель Уваскрасенскага храма в. Чыкалавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. 24.2.1915 пераведзены ў Варварынскую царкву в. Забашавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.12.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Д. і інш. № 31409-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"