Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДУНАЕЎ (ДУНАЕВ) Аляксій Віктаравіч
[1879, в. Зіменка Каўроўскага пав. Уладзімірскай губ., цяпер Каўроўскі р-н Уладзімірскай вобл. — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1909 настаяцель Уваскрасенскага храма в. Чыкалавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. 24.2.1915 пераведзены ў Варварынскую царкву в. Забашавічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.12.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа Д. і інш. № 31409-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.