Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДРУЖЫЛОЎСКІ (ДРУЖИЛОВСКИЙ) Барыс
[1900, в. Валеўка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], псаломшчык Мікалаеўскай царквы ў мяст. Кажан-Гарадок, цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. Сын Фёдара Дружылоўскага* . Арыштаваны 3.10.1939. Асуджаны 29.6.1940 са старастам царквы Паўлам Бандацкім да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1989.
23.3.1940 органамі НКВД арыштаваны канцылярыст Пінскай гарадской камунальнай гаспадаркі Дружылоўскі Феадосій Фёдаравіч (н. ў 1895 у в. Валеўка), брат Барыса Дружылоўскага. 25.11.1940 асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК і этапаваны ў Іўдэльскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 8.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.5.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Яго справа № 8362-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобл. Мн., 1995.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.