Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДРУЖЫЛОЎСКІ (ДРУЖИЛОВСКИЙ) Барыс 

ДРУЖЫЛОЎСКІ (ДРУЖИЛОВСКИЙ) Барыс

[1900, в. Валеўка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], псаломшчык Мікалаеўскай царквы ў мяст. Кажан-Гарадок, цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. Сын Фёдара Дружылоўскага*  . Арыштаваны 3.10.1939. Асуджаны 29.6.1940 са старастам царквы Паўлам Бандацкім да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1989.

23.3.1940 органамі НКВД арыштаваны канцылярыст Пінскай гарадской камунальнай гаспадаркі Дружылоўскі Феадосій Фёдаравіч (н. ў 1895 у в. Валеўка), брат Барыса Дружылоўскага. 25.11.1940 асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК і этапаваны ў Іўдэльскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Вызвалены 8.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.5.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Яго справа № 8362-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобл. Мн., 1995.


* Псаломшчык. Служыў у Мікалаеўскай царкве в. Любязь Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Валынская вобл., Украіна. 22.9.1888 пераведзены ў Дзімітрыеўскі храм в. Сернікі Пінскага пав., цяпер Валынская вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1895). Служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Валеўка Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. З 1907 у?Пінскім Фёдараўскім саборы.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".