Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДРАЗДОЎ (ДРОЗДОВ) Іван Усцінавіч 

ДРАЗДОЎ (ДРОЗДОВ) Іван Усцінавіч

[1893, в. Зароўцы Магілёўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас грамадзянскай вайны служыў у Чырвонай арміі. У 1920-я г. — старшыня (або член) савета царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дачок Анастасію (н. ў 1920), Марыю (1923), сына Сяргея (1925). Арыштаваны 13.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 28.9.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Д. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"