Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДРАЗДОЎ (ДРОЗДОВ) Іван Усцінавіч
[1893, в. Зароўцы Магілёўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Падчас грамадзянскай вайны служыў у Чырвонай арміі. У 1920-я г. — старшыня (або член) савета царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў дачок Анастасію (н. ў 1920), Марыю (1923), сына Сяргея (1925). Арыштаваны 13.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 28.9.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Д. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.