Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДЗЕХЦЯРОЎ (ДЕХТЯРЕВ) Андрэй Юр’евіч
[1877, мяст. Шклоў Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Да арышту старшыня царкоўнага савета Спаса-Праабражэнскай царквы ў Шклове. Арыштаваны 17.4.1933 у Шклове па адрасе: вул. 1-я Савецкая, д. 47. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Дз. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.