Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДЗЕХЦЯРОЎ (ДЕХТЯРЕВ) Андрэй Юр’евіч 

ДЗЕХЦЯРОЎ (ДЕХТЯРЕВ) Андрэй Юр’евіч

[1877, мяст. Шклоў Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З мяшчанскай сям’і. Да арышту старшыня царкоўнага савета Спаса-Праабражэнскай царквы ў Шклове. Арыштаваны 17.4.1933 у Шклове па адрасе: вул. 1-я Савецкая, д. 47. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа Дз. і  інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".