Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДЗЕМІДЗЕНКА (ДЕМИДЕНКО) Міхаіл Ісакавіч 

ДЗЕМІДЗЕНКА (ДЕМИДЕНКО) Міхаіл Ісакавіч

[1882, в. Сялец (Сялецкае) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 26.1.1930. Асуджаны 21.3.1930 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.7.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Групавая справа Дз. і інш. № 10531-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"