Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДЗЕМІДЗЕНКА (ДЕМИДЕНКО) Міхаіл Ісакавіч 

ДЗЕМІДЗЕНКА (ДЕМИДЕНКО) Міхаіл Ісакавіч

[1882, в. Сялец (Сялецкае) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 26.1.1930. Асуджаны 21.3.1930 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.7.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Групавая справа Дз. і інш. № 10531-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".