Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Мікалай Пятровіч 

ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Мікалай Пятровіч

[1878, Пакроў Уладзімірскай губ., цяпер Уладзімірская вобл., Расія — ?], протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Мікіты і Уладзіміра Дзелякторскіх. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1904 настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Урэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (1914). Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены 6.6.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989. Групавая справа Дз. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"