Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Мікалай Пятровіч 

ДЗЕЛЯКТОРСКІ (ДЕЛЕКТОРСКИЙ) Мікалай Пятровіч

[1878, Пакроў Уладзімірскай губ., цяпер Уладзімірская вобл., Расія — ?], протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Мікіты і Уладзіміра Дзелякторскіх. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1904 настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Урэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (1914). Арыштаваны 14.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены 6.6.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989. Групавая справа Дз. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".