Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДАЎГЯЛА (ДОВГЯЛЛО) Іаан
[1870, пас. Казьяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Верагодна, сын протаіерэя Іаана Максімавіча Даўгялы, брат гісторыка Дзмітрыя Іванавіча Даўгялы. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1906—07 другі святар, потым настаяцель Ільінскай царквы в. Заполле (тагачасны паштовы адрас: ст. Сураж) Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.5.1928. Асуджаны 8.10.1928 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Д. і інш. № 21742-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.