Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАЎГЯЛА (ДОВГЯЛЛО) Іаан 

ДАЎГЯЛА (ДОВГЯЛЛО) Іаан

[1870, пас. Казьяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Верагодна, сын протаіерэя Іаана Максімавіча Даўгялы, брат гісторыка Дзмітрыя Іванавіча Даўгялы. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1906—07 другі святар, потым настаяцель Ільінскай царквы в. Заполле (тагачасны паштовы адрас: ст. Сураж) Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.5.1928. Асуджаны 8.10.1928 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах і на Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Д. і інш. № 21742-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".