Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДАНЬКІН (ДАНЬКИН) Іаан Іванавіч
[1879, в. Калодніца Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. 3.7.1906 вытрымаў экзамен на званне псаломшчыка і прызначаны служыць у Свята-Духаў храм в. Вядзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 12.2.1930 у в. Пушчан тагачаснага Дубровенскага р-на Аршанскай акругі, цяпер Віцебскай вобл. Асуджаны 9.3.1930 са святарамі Аляксандрам Браўковічам, Сергіем Шымковічам і інш. калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.9.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.