Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАНЬКІН (ДАНЬКИН) Іаан Іванавіч 

ДАНЬКІН (ДАНЬКИН) Іаан Іванавіч

[1879, в.  Калодніца Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. 3.7.1906 вытрымаў экзамен на званне псаломшчыка і прызначаны служыць у Свята-Духаў храм в. Вядзец Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 12.2.1930 у в. Пушчан тагачаснага Дубровенскага р-на Аршанскай акругі, цяпер Віцебскай вобл. Асуджаны 9.3.1930 са святарамі Аляксандрам Браўковічам, Сергіем Шымковічам і інш. калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.9.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Д. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".