Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ДАМАРАЦКІ (ДОМОРАЦКИЙ) Пётр Яўціхіевіч
[22.8.1880, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1938, Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1911 служыў ва Уваскрасенскай царкве (у бернардзінскіх будынках) у Магілёве, член Магілёўскай духоўнай кансісторыі, загадчык епархіяльнага магазіна. Арыштаваны 11.11.1937. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Закатаваны ў турме. Рэабілітаваны 10.2.1938 пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР. Групавая справа Д. № 5187 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.