Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАМАРАЦКІ (ДОМОРАЦКИЙ) Пётр Яўціхіевіч 

ДАМАРАЦКІ (ДОМОРАЦКИЙ) Пётр Яўціхіевіч

[22.8.1880, мяст. Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магілёўскай вобл. — 1938, Магілёў, турма НКВД], святар. Беларус. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1911 служыў ва Уваскрасенскай царкве (у бернардзінскіх будынках) у Магілёве, член Магілёўскай духоўнай кансісторыі, загадчык епархіяльнага магазіна. Арыштаваны 11.11.1937. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». Закатаваны ў турме. Рэабілітаваны 10.2.1938 пастановай Магілёўскага аддзела НКВД БССР. Групавая справа Д. № 5187 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".