Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДАВЫДЗЕНКА (ДАВЫДЕНКО) Арцемій Іванавіч 

ДАВЫДЗЕНКА (ДАВЫДЕНКО) Арцемій Іванавіч

[1874, в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.9.1937, Магілёў, турма НКВД], дыякан. З духоўнага саслоўя. Служыў у Свята-Троіцкай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.6.1933. Праходзіў па адной справе са святаром Іаанам Баранавым, царкоўным актывістам Іванам Гецікавым. Асуджаны 29.7.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Казахстан). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 24.4.1937 і 15.9.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 11600, захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР, па другой (№ 7357-сн) 15.4.1961 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"