Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДАВЫДЗЕНКА (ДАВЫДЕНКО) Арцемій Іванавіч 

ДАВЫДЗЕНКА (ДАВЫДЕНКО) Арцемій Іванавіч

[1874, в. Галавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. — 29.9.1937, Магілёў, турма НКВД], дыякан. З духоўнага саслоўя. Служыў у Свята-Троіцкай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.6.1933. Праходзіў па адной справе са святаром Іаанам Баранавым, царкоўным актывістам Іванам Гецікавым. Асуджаны 29.7.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую прапаганду» дa 5 гадоў ППК (заменена высылкай у Казахстан). Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 24.4.1937 і 15.9.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 11600, захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага савета СССР, па другой (№ 7357-сн) 15.4.1961 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".