Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ГІРАНСКАЯ-КАЛАСОЎСКАЯ (ГИРАНСКАЯ-КОЛОСОВСКАЯ) Варвара Пятроўна 

ГІРАНСКАЯ-КАЛАСОЎСКАЯ (ГИРАНСКАЯ-КОЛОСОВСКАЯ) Варвара Пятроўна

[1882, Мінск — 19.1.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларуска. Дачка Пятра Гіранскага*  . Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай прыходскага духоўнага вучылішча ў Ігумене Мінскай губ., цяпер Чэрвень Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 14.10.1937 у Чэрвені па адрасе: вул. Варонежская, д. 20. Асуджана 19.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 17.8.1957. Асабовая справа Г. № 10715-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД.


* Да 16.8.1884 дыякан Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. Потым настаяцель Ільінскай царквы в. Вязок Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер не існуе.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"