Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГІРАНСКАЯ-КАЛАСОЎСКАЯ (ГИРАНСКАЯ-КОЛОСОВСКАЯ) Варвара Пятроўна 

ГІРАНСКАЯ-КАЛАСОЎСКАЯ (ГИРАНСКАЯ-КОЛОСОВСКАЯ) Варвара Пятроўна

[1882, Мінск — 19.1.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларуска. Дачка Пятра Гіранскага*  . Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай прыходскага духоўнага вучылішча ў Ігумене Мінскай губ., цяпер Чэрвень Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 14.10.1937 у Чэрвені па адрасе: вул. Варонежская, д. 20. Асуджана 19.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю і шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 17.8.1957. Асабовая справа Г. № 10715-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; БНДЦЭД.


* Да 16.8.1884 дыякан Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. Потым настаяцель Ільінскай царквы в. Вязок Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер не існуе.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".