Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ГАНЧУК Кірыл Сямёнавіч
[1901, мяст. Белазёрка, цяпер Ланавецкі р-н Цярнопальскай вобл., Украіна — 1982], святар. Украінец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Параскева-Пятніцкай (ці Пакроўскай) царкве в. Чарнаўчыцы, цяпер Брэсцкі р-н. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 25.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 са святаром Мікалаем Малахам асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» дa 7 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.6.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 11635-с захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.