Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГАНЧУК Кірыл Сямёнавіч 

ГАНЧУК Кірыл Сямёнавіч

[1901, мяст. Белазёрка, цяпер Ланавецкі р-н Цярнопальскай вобл., Украіна — 1982], святар. Украінец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, служыў у Параскева-Пятніцкай (ці Пакроўскай) царкве в. Чарнаўчыцы, цяпер Брэсцкі р-н. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 25.12.1944. Асуджаны 1.4.1946 са святаром Мікалаем Малахам асобай нарадай МДБ за «здраду радзіме» дa 7 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.6.1993 пракуратурай Брэсцкай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 11635-с захоўваецца ў архіве КДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".