Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВЯРШЫНСКІ (ВЕРШИНСКИЙ) Павел Паўлавіч 

ВЯРШЫНСКІ (ВЕРШИНСКИЙ) Павел Паўлавіч

[1877, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Паўла Вяршынскага*  . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). У 1910-я г. супрацоўнік Мінскай казённай палаты. У 1930-я г. рэгент царквы св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. Арыштаваны 31.7.1937. Асуджаны з архіепіскапам (абнаўленчым) Афанасіем (Вячоркам), часова кіруючым Беларускай мітраполіяй Філарэтам (Раменскім), святарамі Антоніем Кіркевічам, Сцяфанам Кульчыцкім, Міхаілам Рубановічам, Сергіем Садоўскім, дыяканам Уладзімірам Лобачам, актыўнымі прыхаджанамі Аляксандрам Наўроцкім, Надзеяй Пуйман і інш. 25.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Асабовая справа В. № 23479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской губерніи; БНДЦЭД.


* 1 Н. каля 1845. У ліку лепшых скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1866). Да 1886 настаяцель Міхайлаўскага храма в. Лошніца. Узнагароджаны набедранікам (да 1880).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"