Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВЯРШЫНСКІ (ВЕРШИНСКИЙ) Павел Паўлавіч
[1877, в. Лошніца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. Сын Паўла Вяршынскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). У 1910-я г. супрацоўнік Мінскай казённай палаты. У 1930-я г. рэгент царквы св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай. Арыштаваны 31.7.1937. Асуджаны з архіепіскапам (абнаўленчым) Афанасіем (Вячоркам), часова кіруючым Беларускай мітраполіяй Філарэтам (Раменскім), святарамі Антоніем Кіркевічам, Сцяфанам Кульчыцкім, Міхаілам Рубановічам, Сергіем Садоўскім, дыяканам Уладзімірам Лобачам, актыўнымі прыхаджанамі Аляксандрам Наўроцкім, Надзеяй Пуйман і інш. 25.10.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Асабовая справа В. № 23479-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губерніи; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.