Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Міхаіл Пятровіч 

ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Міхаіл Пятровіч

[1876 ці  1877, в. Высокае Краснінскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], протаіерэй. Рускі. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У  1900—10-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Вендараж Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. У пачатку 1930-х г. служыў у Трох-Свяціцельскім кафедральным саборы ў Магілёве, потым ў царкве на могілках. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; За Христа пострадавшие.

 

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"