Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Міхаіл Пятровіч 

ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Міхаіл Пятровіч

[1876 ці  1877, в. Высокае Краснінскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], протаіерэй. Рускі. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У  1900—10-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Вендараж Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. У пачатку 1930-х г. служыў у Трох-Свяціцельскім кафедральным саборы ў Магілёве, потым ў царкве на могілках. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. № 9171 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; За Христа пострадавшие.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".