Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВІШНЕЎСКІ (ВИШНЕВСКИЙ) Аляксандр Кузьміч 

ВІШНЕЎСКІ (ВИШНЕВСКИЙ) Аляксандр Кузьміч

[1882, в. Высокае Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 19.11.1937, Масква, НКВД], святар. Беларус. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. Арыштаваны 23.10.1937 у Маскве па адрасе: 3-і Абыдзенскі зав., д. 1, кв. 40. Асуджаны 17.11.1937 са святаром Гаўрыілам Гурыным і  інш. тройкай НКВД за «арганізацыю контррэвалюцыйнай царкоўна-манархісцкай групы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 30.6.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон; За Христа пострадавшие.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"