Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВІШНЕЎСКІ (ВИШНЕВСКИЙ) Аляксандр Кузьміч
[1882, в. Высокае Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 19.11.1937, Масква, НКВД], святар. Беларус. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. Арыштаваны 23.10.1937 у Маскве па адрасе: 3-і Абыдзенскі зав., д. 1, кв. 40. Асуджаны 17.11.1937 са святаром Гаўрыілам Гурыным і інш. тройкай НКВД за «арганізацыю контррэвалюцыйнай царкоўна-манархісцкай групы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 30.6.1989. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон; За Христа пострадавшие.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.