Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » ВАЛУСЬКА (ВОЛУСЬКО) Фёдар Пятровіч
[6.6.1876, в. Гавяды Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 31.8.1937, Магілёў, турма НКВД], святар, брат Нікіфара Валуські. Беларус. У 1920-я г. служыў ва Увазнясенскім жаночым манастыры ў в. Баркалабава Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны 21.3.1930 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў ахоўнікам. Зноў арыштаваны 18.7.1937 у Магілёве. 14.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10362-сн) рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл., па другой (№ 9858) 11.5.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР.
Кр Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.