Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВАЛУСЬКА (ВОЛУСЬКО) Фёдар Пятровіч 

ВАЛУСЬКА (ВОЛУСЬКО) Фёдар Пятровіч

[6.6.1876, в. Гавяды Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 31.8.1937, Магілёў, турма НКВД], святар, брат Нікіфара Валуські. Беларус. У  1920-я г. служыў ва Увазнясенскім жаночым манастыры ў в. Баркалабава Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 14.2.1930. Асуджаны 21.3.1930 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму, працаваў ахоўнікам. Зноў арыштаваны 18.7.1937 у Магілёве. 14.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10362-сн) рэабілітаваны 20.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл., па другой (№ 9858) 11.5.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага суда СССР.

Кр Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".