Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ВАЛАДУЦКІ (ВОЛОДУЦКИЙ) Іван Іванавіч 

ВАЛАДУЦКІ (ВОЛОДУЦКИЙ) Іван Іванавіч

[1869, в. Дабея Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Верагодна, брат Міхаіла Іванавіча Валадуцкага*   і  Георгія Іванавіча Валадуцкага**  . Да арышту псаломшчык Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 29.12.1929. Праходзіў па адной справе са святаром Мікалаем Мацкевічам. Асуджаны 13.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 6 месяцаў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. № 21052-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.


* На службе з 1881. Рукапаложаны ў іерэя. Да 1906—07 настаяцель Раства-Багародзіцкага храма в. Лясохіна Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія. Потым служыў у?Раства-Багародзіцкай царкве в. Пухнава Веліжскага пав., цяпер Пскоўская вобл., Расія.
** На службе з 1884. Рукапаложаны ў іерэя. Да 1906—07 — святар Мікалаеўскай царквы в. Крута-Сергіева Веліжскага пав. Далей служыў у Мікалаеўскім храме в. Гарадзішча таго ж пав. З?1913—14 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Езярышча Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"