Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВАЛАДУЦКІ (ВОЛОДУЦКИЙ) Іван Іванавіч
[1869, в. Дабея Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Верагодна, брат Міхаіла Іванавіча Валадуцкага* і Георгія Іванавіча Валадуцкага** . Да арышту псаломшчык Свята-Духавай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 29.12.1929. Праходзіў па адной справе са святаром Мікалаем Мацкевічам. Асуджаны 13.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 6 месяцаў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. № 21052-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.