Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БРЫЛІЯНТАЎ (БРИЛЛИАНТОВ) Андрэй Мікалаевіч 

БРЫЛІЯНТАЎ (БРИЛЛИАНТОВ) Андрэй Мікалаевіч

[1868, с. Гардзееўка Чарнігаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расія — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Машава Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 21.3.1930 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў ППК. Высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа Б. № 14235 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"