Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БРЫЛІЯНТАЎ (БРИЛЛИАНТОВ) Андрэй Мікалаевіч 

БРЫЛІЯНТАЎ (БРИЛЛИАНТОВ) Андрэй Мікалаевіч

[1868, с. Гардзееўка Чарнігаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расія — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Машава Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. У 1920-я г. служыў у храме ў роднай вёсцы. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 21.3.1930 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў ППК. Высланы ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа Б. № 14235 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".