Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЛАХІН (БЛОХИН) Яўціхій Лявонавіч 

БЛАХІН (БЛОХИН) Яўціхій Лявонавіч

[1887 ці 1888, в. Пухавічы Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Успенскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 27.3.1932. Асуджаны са свяшчэннаслужыцелямі Іаанам Сазоннікам, Міхаілам Курносавым, Іаанам Озеравым, актыўнымі прыхаджанамі Кузьмой Захаравым (н. ў 1880), Андрэем Кісялёвым (1883), Васілём Кісялёвым (1878), Тарасам Кісялёвым (1892), Пятром Сініцкім (1889) 23.5.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. № 17191-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"