Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БЛАХІН (БЛОХИН) Яўціхій Лявонавіч 

БЛАХІН (БЛОХИН) Яўціхій Лявонавіч

[1887 ці 1888, в. Пухавічы Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Успенскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 27.3.1932. Асуджаны са свяшчэннаслужыцелямі Іаанам Сазоннікам, Міхаілам Курносавым, Іаанам Озеравым, актыўнымі прыхаджанамі Кузьмой Захаравым (н. ў 1880), Андрэем Кісялёвым (1883), Васілём Кісялёвым (1878), Тарасам Кісялёвым (1892), Пятром Сініцкім (1889) 23.5.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. № 17191-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".