Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЕЛЯКОЎ (БЕЛЯКОВ) Анісім Усцінавіч 

БЕЛЯКОЎ (БЕЛЯКОВ) Анісім Усцінавіч

[1885, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], іерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Крычава. Быў жанаты, меў дачку Антаніну (н. ў 1927), сыноў Паўла (1908), Дзмітрыя (1911) і Васіля (1926). Арыштаваны 5.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці (уключаючы дом). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР і 10.11.1993 УУС Магілёўскага абл. выканкама. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"