Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БЕЛЯКОЎ (БЕЛЯКОВ) Анісім Усцінавіч
[1885, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], іерэй. Беларус. З духоўнага саслоўя. У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Крычава. Быў жанаты, меў дачку Антаніну (н. ў 1927), сыноў Паўла (1908), Дзмітрыя (1911) і Васіля (1926). Арыштаваны 5.4.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці (уключаючы дом). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР і 10.11.1993 УУС Магілёўскага абл. выканкама. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.