Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел 

БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел

[1863, в. Юрцава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксія Фаміча Бекарэвіча*  . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве ў мяст. Шклоў (Стары Шклоў) Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. У 1920-я г. — у адной з цэркваў Оршы. Арыштаваны 20.2.1930 на чыгуначнай ст. Шклоў. Асуджаны з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі 21.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Б. № 9926 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.

 

 


* Скончыў духоўную семінарыю. Да пачатку 1910-х г. протаіерэй Успенскага храма в. Юрцава. Узнагароджаны паліцай (9.7.1906).

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"