Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БЕКАРЭВІЧ (БЕКАРЕВИЧ) Павел
[1863, в. Юрцава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Аляксія Фаміча Бекарэвіча* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1900—10-я г. служыў у Мікалаеўскай царкве ў мяст. Шклоў (Стары Шклоў) Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. У 1920-я г. — у адной з цэркваў Оршы. Арыштаваны 20.2.1930 на чыгуначнай ст. Шклоў. Асуджаны з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі 21.3.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Б. № 9926 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.