Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Яўстафій Міхайлавіч 

БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Яўстафій Міхайлавіч

[1886, в. Сухопаль Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар, верагодна, сын Міхаіла Балабушэвіча. Вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай школе, Віленскай настаўніцкай семінарыі. Служыў псаломшчыкам. Падчас 1-й сусветнай вайны паслушнік Пятроўскага манастыра. У 1915 рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў Віленскую епархію. З 1920 у Гродзенскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У ліп. 1944 выехаў у Германію. Вярнуўшыся ў  1945, атрымаў месца настаяцеля Раства-Багародзіцкага сабора ў Гродне. Арыштаваны 24.12.1945. Асуджаны 26.7.1946 за «антысавецкую прапаганду» да 5 гадоў ППК (пазней зніжана да 3 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.10.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 15406 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 258. Гродно, 2000.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"