Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Яўстафій Міхайлавіч 

БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Яўстафій Міхайлавіч

[1886, в. Сухопаль Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], святар, верагодна, сын Міхаіла Балабушэвіча. Вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай школе, Віленскай настаўніцкай семінарыі. Служыў псаломшчыкам. Падчас 1-й сусветнай вайны паслушнік Пятроўскага манастыра. У 1915 рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў Віленскую епархію. З 1920 у Гродзенскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У ліп. 1944 выехаў у Германію. Вярнуўшыся ў  1945, атрымаў месца настаяцеля Раства-Багародзіцкага сабора ў Гродне. Арыштаваны 24.12.1945. Асуджаны 26.7.1946 за «антысавецкую прапаганду» да 5 гадоў ППК (пазней зніжана да 3 гадоў). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.10.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Б. № 15406 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 258. Гродно, 2000.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".