Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Міхаіл Ігнаціевіч 

БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Міхаіл Ігнаціевіч

[1859, в. Гарбанкі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], верагодна, сын Ігнація Балабушэвіча*  . Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Бездзеж Кобрынскага пав., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. Падчас арышту служыў ва Успенскім храме в. Косіна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 16.1.1933. Асуджаны 3.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12  населеных пунктах і Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 28626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; БНДЦЭД.


* Протаіерэй. Не менш чым да 1904 служыў у Пакроўскай царкве в. Бухавічы Кобрынскага пав., цяпер Кобрынскі р-н.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"