Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Міхаіл Ігнаціевіч 

БАЛАБУШЭВІЧ (БАЛАБУШЕВИЧ) Міхаіл Ігнаціевіч

[1859, в. Гарбанкі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], верагодна, сын Ігнація Балабушэвіча*  . Скончыў духоўную семінарыю. У 1910-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Бездзеж Кобрынскага пав., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. Падчас арышту служыў ва Успенскім храме в. Косіна Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 16.1.1933. Асуджаны 3.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12  населеных пунктах і Урале. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Б. № 28626-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Гродненской губернии; БНДЦЭД.


* Протаіерэй. Не менш чым да 1904 служыў у Пакроўскай царкве в. Бухавічы Кобрынскага пав., цяпер Кобрынскі р-н.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".